Запрашаем далучыцца да Дзён беларускай культуры!
Актыўнасці ў розных краінах стартуюць у Сусветны Дзень беларускай культуры 7 ліпеня і будуць працягвацца некалькі тыдняў, без фінальнай даты.
Чаму менавіта 7 ліпеня? У гэты дзень нарадзіліся Янка Купала, Марк Шагал і Ян Чачот, таксама ў ноч з 6 на 7 ліпеня многія беларусы святкуюць Купалле. Сёлета дата адметная яшчэ і юбілеямі Купалы і Шагала. Праекты, прысвечаныя знакавым для беларускай культуры асобам і падзеям, будуць прадстаўленыя цягам бліжэйшых месяцаў.
Культура стварае агульны стан свядомасці нацыі і мову, на якой нацыя размаўляе са светам. Нацыя глядзіць на свет вачыма сваёй культурнай памяці, сістэмы каштоўнасцяў, гістарычнага досведу ды мараў пра сваю будучыню.
Новая Беларусь – наш супольны арт-праект. Мы ствараем яго разам – па-за межамі ды турэмнымі мурамі, насуперак гвалту, ціску ды забаронам. Драматычныя абставіны апошніх гадоў раскідалі нас па свеце. Хтосьці скажа: гэта траўма. Але – гэта і моц.
Далучыцца да Дзён беларускай культуры можа кожны! Асноўныя падзеі мы сабралі на адмысловай мапе:
15.07 – LÜSTERKA: выстава сучасных беларускіх мастакоў у дапоўненай рэальнасці
20.07 – анлайн-прэзэнтацыя кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі» дзіцячага пісьменьніка Макса Разянкова
Вена
8.07 – прагляд фільма “Купала” (Eschenbachgasse 7)
Саўвадор
Сейландыя
Лондан
Берлін
25.07 – канцэрт Naviband (Haus der Statistik)
Дрэздэн
Кассэль
Мюнхен
Вуперталь
Тбілісі
12.07 – лекцыя Вольгі Бубіч (Mediatheque of Tbilisi Photography & Multimedia Museum)
27.07 – паказ фільма “Галасы. Дзе мой край” (рэж. DocWave) (Cinema House)
28.07 – паказ фільма “Дом там, дзе я?” (рэж. Арцём Лобач) (Cinema House)
29.07 – паказ фільма “Белае сонца чырвонага лета” (рэж. Паліна Ідрысава, Яна Нова, Глеб Асмалоўскі) (Cinema House)
31.07 – паказ фільма Courage (рэжысёр: Аляксей Палуян) (Cinema House)
3.08 – інтэлектуальная гульня “Клёк”
6.08 – акустычны канцэрт гурта Teleport (бар Auditoria)
13.08 – канцэрт Марыны Лабанавай (Biblioteka lounge)
20.08 - канцэрт Ганны Хитрык (Auditoria booksbar)
Батумі
23-31.07 – Выстава “Memory Ownership – One, No One, and 9.4 Million”(Contemporary Art Space Batumi)
9.08 – паказ фільма Courage (рэжысёр: Аляксей Палуян) (Cinema Apollo)
Філадэльфія
Нью-Ёрк
5.07 – лекцыя-перфоманс Вольгі Сасноўскай, гутарка з Аляксеем Барысёнкам (172 Classon Avenue)
Бостан
Чыкага
Вашынгтон
Паўднёвая Фларыда
Сіэтл
Сан-Францыска
Мінэапаліс
Тэль-Авіў
Мілан
Рыміні
Рыга
Вільня
Гаага
Варшава
9.07 – прагляд дыяфільм live працы па коміксе “Вядзьмедзева вунія” у фармаце work-in-progress (Беларускі Моладзевы Хаб)
13.07 – нэтворкінг-пікнік для беларускіх дзеячаў культуры (парк скульптур Брудна)
15.07 – Warsaw Freedom Orchestra «Уршуля Радзівіл- Іаган Себасцьян Бах. Дыялогі» (Беларускі Моладзевы Хаб)
17.07 – Адкрыццё Музея Вольнай Беларусі: выстава Ігара Цішына, выступ Уладзіміра Пугача, паказ фільмаў, чыткі п’ес і г.д. (Foksal 11, Музей Вольнай Беларусі)
18-23.07 – Выстава "Водар Волі" (Беларускі Моладзевы Хаб)
19.07 – Чытка п'есы “Прыгоды беларуса ва Украіне”, Віталь Карабань (Беларускі Моладзевы Хаб)
30.07 – фестываль салідарнасці “Opór”: арт-маркет, лекторый, пляцоўка НДА, музычна сцэна BY-PL-UA: The SUPERBULLZ, Tyapin CREW, Graphotype, Szara Masa і іншыя (клуб REJS)
5-7.08 – выстава “Беларусь на целе” (Цэнтр Беларускай Салідарнасці)
5.08 – паказ фільма Courage (рэжысёр: Аляксей Палуян) (кінатэатр LUNA)
5.08 – паэтычны вечар з Маляванычам (Музей Вольнай Беларусі)
6.08 – канцэрт Koob (Лера Дэле) (Karma Bar)
6.08 – Беларускія традыцыйныя танцы (Музей Вольнай Беларусі)
6.08 – Творчая сустрэча з Маляванычам пры музычнай падтрымцы Алеся Дзянісава (Beer Station Centrum)
7.08 – Сустрэча з Маляванычам для дзетак (Музей Вольнай Беларусі)
16.08 - Сустрэча з Вольгай Мжэльскай, куратаркай выставы Ігара Цішына "Дом, у якім разлятаюцца сцены. Паміж двума момантамі " (Музей Вольнай Беларусі)
27.08 – фестываль “Беларўскі Спас” беларуская віктарына, танцы, традыцыйныя спевы, выступ гурта Relikt (Kryniczna 6)(узбярэжжа Саскай Кемпы)
Беласток
16.07 – Беларускі стэндап: Міхась Ільін, Андрусь Райн, Саша Калінкін, Ягор Анісімаў (Harry'S PUB)
Гданьск
Сопат
Кракаў
8.07 – Хадановіч чытае Мілаша, у суправаджэнні музыкі Вольгі Падгайскай і Віталя Эпава (у межах Фестываля Мілаша) (Палац Патоцкіх)
10.07 – Сустрэча з Марыяй Мартысевіч, прэзентацыі паэмы “Сарматыя” на польскай мове (у межах Фестываля Мілаша) (Палац Патоцкіх)
4.08 – Канцэрт гурта Relikt (Garage Pub)
7.08 – канцэрт Koob (Лера Дэле) (Stakkato)
Познань
27.07 – канцэрт Koob (Лера Дэле) (клубакавярня Му)
Вроцлаў
21.07 – канцэрт Уладзіміра Пугача (Scena Letnia Stary Klasztor)
26.07 – канцэрт Koob (Лера Дэле) (klub Surowiec)
Лодзь
Буско-Здруй
Шчэцын
Хельсінкі
Прага
Велігама
Талін
Міжнародная акцыя «Дні беларускай культуры — 2022» сталася напраўду маштабным святам, якое доўжылася два месяцы і аб’яднала 125 асобных імпрэзаў, што прайшлі ў 38 гарадах 16 краін свету.
Беларусы разам святкавалі Купалле і глядзелі беларускае кіно, наведвалі выстаўкі сучасных мастакоў і хадзілі на канцэрты актуальных выканаўцаў, падтрымлівалі палітзняволеных літаратараў і нават зладзілі адкрыццё новага музея. Мы ўспомнілі, як гэта — бавіць час на сапраўдным оўпэн-эйр фэсце і чарговы раз пераканаліся, што беларускі тэатр жыве.
Цягам гэтых двух месяцаў мы зноў і зноў сцвярджалі: Belarus Must Go on. І гэтыя словы, што сталіся дэвізам агульнага свята, застаюцца ў нашых сэрцах, думках і памкненнях.