Нават жывучы далёка ад родных мясцінаў, мы застаемся беларусамі. Шануем нашы святы, адзначаем іх песнямі ды танцамі, але разам з тым адчуваем патрэбу ствараць новыя традыцыі і завядзёнкі. Ладзіць Дні беларускай культуры — адна з іх. Вось ужо трэці год гэтае свята яднае тысячы беларусаў. І чарговы раз сцвярджае тэзу: Беларусь там, дзе беларусы!
Слоган глабальнай кампаніі #ByCultureGlobal23 — “Расказаць Беларусь” (Speak Belarus).
У нас ёсць патрэба не проста захоўваць сваю нацыянальную самасць у любой краіне, але і ганарыцца сабой, і гучна казаць пра сябе свету. Казаць не толькі пра свой боль і горыч, але і пра тое, якія мы, годныя беларусы, якая яна, Беларусь, што існуе ў нашых сэрцах, думках і памкненнях і якой яна можа стаць у будучыні.
“Расказаць Беларусь” — гэта:
Свет мусіць ведаць, кім мы ёсць. Даведвацца пра нас — праз нашыя культуру, мастацтва, мову беларусаў.
08.07 Вільня, як форма духа. Шпацыр з Сяргеем Харэўскім
* Праз праграму “Новая Беларусь”. Галоўная старонка — Падзеі — Усе падзеі — значок + у правым верхнім куце экрана. У апісанні імпрэзы абавязкова пазначайце “Падзея ў межах Дзён беларускай культуры”. Або наўпрост, перайшоўшы па гэтай спасылцы (https://airtable.com/shrvja4uYWizYFqjT)
* праз форму на нашым сайце, якую знойдзеце ніжэй. .
*Калі вы распрацоўваеце афішу свайго свята і хочаце змясціць на ёй лога кампаніі #SpeakBelarus, скарыстайцеся брэндбукам
Ёсць пытанні? Пішыце на bycultureweek@gmail.com.